Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У кастрычніку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах ААТ «Мікалаеўскі», а таксама маніторынгі на аб'ектах ДУА «Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», аддзялення кругласутачнага знаходжання ДУ «ТЦСАН Міёрскага раёна», гасцініц УП ЖКГ Міёрскага раёна, ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб «Міёры».
Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў на аб'ектах ААТ «Мікалаеўскі» ўстаноўлена, што з боку службовых асоб арганізацыі не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем супрацьпажарнага рэжыму работнікамі на падведамных аб'ектах, будынкі і памяшканні не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі), дапускаецца складанне грубых кармоў з парушэннем устаноўленых патрабаванняў, не вызначаны пастаянныя месцы правядзення агнявых работ.
На адрас кіраўніка арганізацыі накіравана прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, устаноўлены тэрміны іх ліквідацыі.
Па выніках правядзення маніторынгаў ДУА «Міёрскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», аддзялення кругласутачнага знаходжання ДУ «ТЦСАН Міёрскага раёна» і ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб «Міёры» грубых парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена. Разам з тым у ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПТУП «Полацксантехэлектразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на ўказаных аб'ектах. Устаноўлена, што ў прыборах пажарнай аўтаматыкі неабходна правесці замену акумулятарных батарэй. На адрас службовых асоб арганізацый накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Пры правядзенні маніторынгу гасцініц УП ЖКГ Мёрскага раёна выяўлены парушэнні ў частцы забеспячэння гасцініцы ў г. Дзісна дастатковай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння. На адрас кіраўніка арганізацыі накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Пры вывучэнні ліцэнзіята Мёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, у частцы выканання патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі на названых аб'ектах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «Аўтазапчасткі» ТАА «Барут» (рэалізацыя вогнетушыцеляў), крама «Дамавы» ІП Рачыцкая (рэалізацыя паведамляльнікаў пажарных, вырабаў электрамантажных прафіляваных). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікі Мёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Мёрскага РАНС У.П.Рачыцкі