У раёне згарэў дом
20 кастрычніка ў 8.49 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары нежылога дома в.Дальняя Чурылава Міёрскага раёна. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне ўнутры дома. У выніку пажару дом знішчаны.
У пажары ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае аб безумоўным выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Не дапускайце неасцярожнага абыходжання з агнём, паліце толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах, усталюйце пажарны апавяшчальнік і выратуйце не толькі сваё жыццё, а жыццё блізкіх і дарагіх вам людзей.