Алексей Макеенко провел Единый день информирования в Миорском райотделе по ЧС

Аляксей Макеенка правёў Адзіны дзень інфармавання ў Міёрскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях

Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксей Макеенка прыняў удзел у мерапрыемстве Адзінага дня інфармавання, што праходзіла ў Міёрскім райаддзеле.

Асноўнай тэмай для гутаркі з асабовым складам было добрасумленнае стаўленне работнікаў да выканання ўскладзеных задач, эфектыўнае і дакладнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, падтрыманне чысціні і парадку ў падраздзяленні, а таксама выкананне дысцыпліны і законнасці. На рэальных прыкладах, што адбыліся сярод работнікаў Віцебскай вобласці, намеснік начальніка ўпраўлення акцэнтаваў увагу прысутных на прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў. Былі абмеркаваны пытанні прэміравання і прадастаўлення дзён адпачынку за адпрацаваны час у вольны ад нясення службы час.

Аляксей Мікалаевіч давёў работнікам аддзела інфармацыю аб важных грамадска-палітычных падзеях у краіне і свеце за апошні час.

Удзельнікам адзінага дня інфармавання быў прадэманстраваны фільм аб важных грамадска-палітычных падзеях, якія адбываюцца ў нашай краіне, а таксама ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Запрошанымі гасцямі былі работнікі праваахоўных органаў і Следчага камітэта, якія ў сваім выступленні нагадалі аб недапушчальнасці ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, а таксама аб наяўных фактах кіберзлачыннасці і махлярства, расказалі аб відах і адказнасці за здзяйсненне маёмасных злачынстваў.

Псіхолаг Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы асаблівую ўвагу ўдзяліла прафілактыцы суіцыдальных паводзін і аутоагрэсіўных паводзін.

Спецыяліст падатковай службы расказала аб відах маёмасных плацяжоў фізічных асоб, а таксама нагадала, што тэрмін выплаты падаткаў – 15 лістапада.

Аляксей Макеенка правёў Адзіны дзень інфармавання ў Міёрскім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт