Важна ведаць: што рабіць пры моцным ветры, урагане

Моцны вецер, часам перарастаючы нават ва ўраган – даволі небяспечная прыродная з'ява, здольная не толькі нанесці сур'ёзны ўрон, але часам нават і прывесці да чалавечых ахвяр.

Калі моцны вецер, ураган і бура заспелі вас у будынку, паспрабуйце выканаць наступныя рэкамендацыі:

- адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у ванным пакоі, ля ўбудаваных шафаў і г.п.;

- патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы, свечкі, уключыце радыёпрыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі.

Калі ўраган заспеў вас на вуліцы, памятайце: першае, што трэба зрабіць, гэта знайсці ўкромнае месца. Для гэтага цалкам падыдуць падвалы, скляпы і іншыя сховішчы ў населеных пунктах. Не варта выбіраць для ўкрыцця аварыйныя і пашкоджаныя будынкі: пры моцных парывах ветру яны могуць уяўляць сур'ёзную небяспеку.

- трымайцеся далей ад ліній электраперадач, мастоў, дрэў, рэк, азёр, лёгкіх пабудоў;

- пры пыльнай буры выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (марлевыя павязкі), а для абароны вачэй – акуляры;

- для абароны ад лятучых абломкаў і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрынкі, дошкі і іншыя падручныя сродкі.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                                А.М.Гіржда

Важна ведаць: што рабіць пры моцным ветры, урагане | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт