Падпал сухой травы: небяспека і адказнасць

Штогод з надыходам вясны службе МНС даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых выпальванняў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання мінулагодняй сухой расліннасці.

Вясновыя выпальванні сталі магутным разбуральным фактарам навакольнага асяроддзя. Пры выпальванні сухой травы парушаецца каранёвая сістэма раслін, ад высокай тэмпературы глеба і расліннасць бяднеюць, знішчаецца пладародны пласт, гінуць карысныя парасткі, насякомыя і жывёлы. Дым, які выдзяляецца падчас гарэння сухой травы, смецця, вельмі таксічны, шкодзіць здароўю людзей і наносіць непапраўную шкоду экалогіі.

Нярэдка агонь пераходзіць на лясныя масівы і можа набыць пагрозныя памеры, пераходзячы ў тарфяныя і лясныя пажары.

Вельмі часта ад палаючай травы загараюцца жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы, хлеў са скацінай, атрымліваюць апёкі, а часам і гінуць людзі.

Асобна хацелася б спыніцца яшчэ на адной праблеме. З надыходам першых цёплых дзён многія гараджане спяшаюцца ў лясы для адпачынку на прыродзе. Пры гэтым часта раскладваюць вогнішчы для абагрэву і прыгатавання ежы. Вось толькі пакідаючы месца адпачынку, пакідаюць пасля сябе не толькі горы смецця, але і непатушаныя вогнішчы.

МНС настойліва рэкамендуе выконваць наступныя правілы:

- не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павялічвальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох і г.д.);

- не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101 альбо 112;

         - на прыдамавой тэрыторыі, зямельных участках, прадстаўленых для вядзення калектыўнай садаводства або дачнага будаўніцтва,
не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці на корані;

- месцы для развядзення вогнішчаў павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння. Працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на элементы будынкаў, збудаванняў,
пры гэтым адлегласць да выступаючых частак будынкаў, збудаванняў
ад спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы не павінна быць менш за 2 метры, ад месцаў развядзення вогнішчаў – менш за 8 метраў.

- правядзіце гутарку з дзецьмі і патлумачце, што ні ў якім разе нельга самастойна разводзіць вогнішча, кідаць у яго невядомыя прадметы і аэразольныя ўпакоўкі.

У адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама сцярні і пажніўных рэшткаў на палях альбо за няпрыняцце мер па ліквідацыі прыспехаў — накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь. Асобы, упаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па арт. 16.40 КоАП Рэспублікі Беларусь «Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама сцярні і пажніўных рэшткаў на палях альбо няпрыняцце мер па ліквідацыі прыспехаў»:

1. Органы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

2. Дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якія ажыццяўляюць кіраванне запаведнікамі і нацыянальнымі паркамі.

3. Органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль у галіне выкарыстання, аховы, абароны і узнаўлення лясоў.

У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса РБ). Асобы, упаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па арт. 16.40 КоАП Рэспублікі Беларусь «Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах»:

1. Дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы, якія ажыццяўляюць кіраванне запаведнікамі і нацыянальнымі паркамі.

2. Органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў.

3. Органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль у галіне выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў.

4. Органаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Падпал сухой травы: небяспека і адказнасць | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт