Бацькі, беражыце дзяцей ад агню!

Выратавальнікі Мёршчыны сустрэліся з бацькамі на школьных сходах, дзе нагадалі аб правілах паводзінаў і неабходнасці нагляду за дзецьмі.

Работнікі выратавальнай службы нагадалі, што асцярожнасць пры абыходжанні з агнём патрэбна ўсім людзям – і дарослым, і дзецям. Для бацькоў пытанне выканання гэтых правілаў стаіць асабліва востра. Маленькім даследчыкам навакольнага свету цікава ўсё. І бацькі павінны быць асабліва асцярожнымі, калі дзіця пачне цікавіцца небяспечнымі для яго прадметамі: запалкамі, вострымі і рэжучымі прадметамі, бытавой хіміяй. Важна растлумачыць дзіцяці, чым небяспечныя такія прадметы і што можа быць пры няправільным іх выкарыстанні.

Бацькам нагадалі аб мабільным дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач», які не губляе сваёй актуальнасці ніколі. У раздзеле «Тэсты» знайсці для сябе цікавыя тэмы змогуць і дарослыя, і дзеці. Да таго ж, знаходзячыся ў пошуку правільных адказаў на прапанаваныя пытанні, тыя, хто праходзіць тэст, вучацца правілам бяспекі.

Бацькі, беражыце дзяцей ад агню! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт