Молодежь за безопасность

Моладзь за бяспеку

2 кастрычніка ў краіне стартавала чарговая акцыя МНС «Моладзь за бяспеку», мэта якой – папулярызацыя Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМАГРП).

З мерапрыемствамі работнікі раённага аддзела па НС наведаюць з актывістамі БМАГРП састарэлых грамадзян, аказаўшы ім практычную дапамогу ў побыце, правядуць іншыя мерапрыемствы з пенсіянерамі, нагадаўшы ім аб правілах бяспечных паводзін у побыце. Завяршальны этап прадугледжвае масавасць мерапрыемства, і будзе праведзены ў раённым Доме культуры. Плануецца ў завяршальным мерапрыемстве урачыста прыняць у рады БМАГРП новых рабят, якія выказалі жаданне цесна супрацоўнічаць з МНС.

 

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                           А.М.Гіржда

Моладзь за бяспеку | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт