Калі мэты адзіныя – планы дасягальныя

Чаpговую «дату нараджэння» адзначыць у кастрычніку Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных (БМГАP), якая бярэ свой пачатак з 2001 года.

Штогод пад эгідай БМГАP праходзіць мноства прафілактычных, навучальных, спаборніцкіх і забаўляльных мерапрыемстваў, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх становяцца юныя ратавальнікі. Сёння ніводнае значнае мерапрыемства, як у абласных цэнтрах, так і ў рэспубліцы, не абыходзіцца без БМГАP, няхай гэта будзе свята горада, ушанаванне ветэранаў ці свята для навучэнцаў, розныя канцэртныя праграмы, грамадскія мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці – усюды актывісты БМГАP не толькі жаданыя госці, але і актыўныя ўдзельнікі.

Вельмі высокі аўтарытэт арганізацыі і ў дзяржаўных структур – органаў улады, іншых грамадскіх арганізацый. Пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры штогод праводзяцца рэспубліканскія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на прапаганду прафесіі ратавальніка-пажарнага, навучанне насельніцтва і працаўнікоў, дзяцей і моладзі асновам бяспекі жыццядзейнасці, папулярызацыю БМГАP і прыцягненне ў арганізацыю новых дзяцей. Гэта ўжо сталыя традыцыйнымі: агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей», дзіцячы палявы лагер «Ратавальнік», «Злёт юных ратавальнікаў-пажарных», конкурс «Школа бяспекі»; акцыі: «Моладзь за бяспеку», «Бяспека ў кожны дом», «Вакацыі без дыму і агню» і многія іншыя.

Адной з важных напрамкаў дзейнасці БМГАP – пажарна-ратавальны спорт. Беларускія хлопцы неаднаразова станавіліся прызёрамі розных чэмпіянатаў і ўдзельнічалі ў міжнародных першынствах.

Супрацоўніцтву моладзі розных дзяржаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці сёння аказваецца ўсялякая падтрымка і садзейнічанне. Менавіта з гэтай мэтай некалькі гадоў таму была створана Міжнародная асацыяцыя моладзевых грамадскіх арганізацый пажарных-ратавальнікаў, у якую ўваходзяць Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных, Усерасійскі дзіцяча-юнацкі рух «Школа бяспекі», Усеўкраінскі рух «Школа бяспекі», грамадскія арганізацыі юных ратавальнікаў Латвіі, Літвы і Польшчы.

Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных – гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядноўвае тысячы аднадумцаў, якія ўсе разам хварэюць за адну агульную справу. А калі вобласць інтарэсаў, імкненняў і пастаўленыя мэты адзіныя, то і магчымасці іх бязмежныя!

 

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС

Калі мэты адзіныя – планы дасягальныя | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт