Единый День Безопасности

Адзіны дзень бяспекі

21 верасня ў Беларусі пройдзе Адзіны дзень бяспекі, у сувязі з гэтым не будзе лішнім успомніць правілы, якія дапамогуць правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.

У працу ўключацца розныя суб'екты і арганізацыі, прадстаўнікі ўлады. Асноўная мэта мерапрыемства – зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.

Да знешніх адносяць мноства прычын. Гэта і пажары, і дарожна-транспартныя здарэнні, і няшчасныя выпадкі на вадаёмах, і гібель людзей у быце і многае іншае.

У адзіным ключы будуць у гэты перыяд працаваць і праваахоўныя органы, і ахова здароўя, і сацыяльная служба, і аддзелы па адукацыі, а таксама ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама многія іншыя. У рамках Адзінага Дня бяспекі плануецца правесці мерапрыемствы ў школах, установах культуры, з насельніцтвам у сельскай мясцовасці, у арганізацыях. Прысутным на мерапрыемствах будуць рэкамендаваны правілы, якія трэба выконваць, каб не апынуцца ў якой-небудзь небяспечнай сітуацыі.

Часам людзі апыняюцца ў надзвычайнай сітуацыі па ўласнай неўважлівасці або незнанні правілаў. Устараніць праблемы ў незнанні – адна з задач, якую трэба будзе вырашыць у рамках мерапрыемства. На мерапрыемствах будуць выкарыстоўвацца розныя формы работы: квэст-гульні, інтэрактыўныя пляцоўкі з тэматычнымі конкурсамі і гульнямі, выставы, лагічныя і навучальныя інтэлектуальныя гульні, выступленні перад школьнікамі і многае іншае.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда