На выходных нечым гарэла лазня
9 верасня а 21.01 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні лазні ў в. Новае Сяло Міёрскага раёна. Падраздзяленні МНС неадкладна накіраваліся да месца выкліку. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася задымленне ўнутры памяшкання сауны. У выніку пажару пашкоджана столявае перакрыцце, задымлены сцены і столь.
У пажары ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.
Ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць аб безумоўным выкананні мер пажарнай бяспекі. Не дапускайце неасцярожнага абыходжання з агнём, тым больш не паліце ў ложку. Не дазваляйце дзецям гуляць са запалкамі, не пакідайце іх адных!
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда