Папярэджвайце дзяцей аб небяспецы гульняў з агнём!
Дзіцячыя свавольствы з агнём часта становяцца прычынай пажараў. Як паказвае практыка, часта такія пажары адбываюцца з-за адсутнасці навыкаў у дзяцей асцярожнага абыходжання з агнём, недастатковага кантролю за іх паводзінамі з боку дарослых, а ў шэрагу выпадкаў няўмення бацькоў арганізаваць вольны час сваіх дзяцей. Ва ўзросце ад трох да сямі гадоў дзеці ў сваіх гульнях часта паўтараюць учынкі і дзеянні дарослых, імітуючы іх працу. Імкненне да самастойнасці асабліва праяўляецца ў той час, калі дзеці застаюцца адны. Нельга быць упэўненым, што дзіця, застаўшыся адно дома, не вырашыць пагуляць з каробачкай запалак або запальніцай, не захоча падпаліць паперу, не ўладкуе вогнішча, якое ён бачыў у лесе.
Прадухіліце дзіцячыя свавольствы з агнём:
- навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;
- навучыце дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;
- не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;
- хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы і інш.;
- не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!
- сачыце за тым, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад бескарыснага баўлення часу.
- памятайце: ахоўныя прыстасаванні на штэпсельныя разеткі зніжаюць рызыку электратраўмы ў дамах з маленькімі дзецьмі;
- рэгулярна правярайце бытавую тэхніку на прадмет пашкоджанняў;
- растлумачце дзецям, што нельга карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых.
Выхоўваючы дзіця і прывіваючы яму неабходныя навыкі бяспечных паводзін у побыце, перш за ўсё, самі бацькі павінны паказваць годны прыклад паводзін. Бо асноўная адказнасць за прадухіленне пашкоджанняў у быце ляжыць на бацьках; рацыянальная арганізацыя догляду за дзецьмі, асцярожнасць, адказнасць, самадысцыпліна павінны адыгрываць вядучую ролю ў папярэджанні небяспечных сітуацый. Задача бацькоў максімальна абяспечыць бяспеку свайго дзіцяці – прывіць навыкі асцярожнасці, дысцыплінаванасці і бяспечных паводзін.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда