Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У жніўні работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Дзісненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна», ДУА «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна».
Па выніках правядзення маніторынгаў дзіцячых дашкольных устаноў устаноўлена, што ў дзіцячым садзе аг. Язна маецца праблемнае пытанне ў частцы ўтрымання ў працаздольным стане ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі, а менавіта: дымавыя пажарныя апавяшчальнікі знаходзяцца ў няспраўным стане. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучана выкананне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас службовай асобы ДУА «Язненскі дзіцячы сад Міёрскага раёна» накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на аб'екце АЗС № 26 г. Міёры Рэспубліканскага дачэйшага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні нафтапрадуктамі «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт» (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Таксама ў жніўні месяцы ўвага работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях была накіравана на выкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі. Арганізавана штодзённае правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў па сельскагаспадарчых аб'ектах, задзейнічаных ва ўборачнай кампаніі і нарыхтоўцы грубых кармоў (зернесушыльныя комплексы, склады збожжавых культур, машынна-трактарныя паркі, месцы захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў і запраўкі тэхнікі, склады захоўвання грубых кармоў). Пры правядзенні ўказанай работы на аб'ектах ААТ «Любінова», ААТ «Мерыца», ААТ «Папшулі», ААТ «Дрыгучы», ААТ «Мікалаеўскі», ААТ «Пад'ельцы», ААТ «Узменскі край», СУП «Чарасы», ПУПКС «Міёрскі», КУП «Язна» выяўлены шэраг парушэнняў. Шэраг службовых асоб арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Работнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі