Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім РАНС
Галоўны спецыяліст аддзела службы і баявой гатоўнасці падраздзяленняў Віцебскага ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Андрэй Леанідавіч Макоўскі правёў Адзіны дзень інфармавання у Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Прадстаўнік абласнога ўпраўлення абмеркаваў з прысутнымі аналіз стану дысцыпліны, бытавога траўматызму, гібелі работнікаў МНС за мінулы перыяд 2023 года.
Андрэй Леанідавіч звярнуў увагу асабовага складу на забеспячэнне бяспекі насельніцтва ў летні перыяд, захаванне бяспечных паводзін у лясах і на вадаёмах. Прадстаўнік абласнога ведамства адзначыў важнасць строгага захавання асабовым складам заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дысцыпліны і патрабаванняў бяспекі пры выкананні службовых абавязкаў і ў быце.
Не абышлі бокам і тэму невыканання правілаў дарожнага руху і негатыўныя наступствы для работнікаў у выніку такіх парушэнняў. З дакладам на дадзеную тэму выступіў супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі Міёрскага РАУС.
Прадстаўнік раённага ваеннага камісарыята асабоваму складу распавёў пра «Народнае апалчэнне ў Рэспубліцы Беларусь».
У завяршэнні мерапрыемства асабоваму складу быў прапанаваны да прагляду відэа ролік аб асвятленні апошніх значных падзей, якія адбыліся ў стане.