Дзеці ў цэнтры ўвагі
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду з 21 жніўня па 15 верасня ў рэспубліцы пройдзе прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да Дня ведаў.
Акцыя пройдзе ў месцах продажу школьных тавараў. Работнікі раённага падраздзялення МНС нагадаюць бацькам і школьнікам аб важнасці выканання правіл бяспекі. У дапамогу тэарэтычным ведам – практычныя конкурсы, гульні, лагічныя заданні. Удзельнікам акцыі прапануюць прайсці «Экзамен па бяспецы», тым самым паспрабаваць свае сілы ў пытаннях бяспечных паводзін. Тым больш што за паспяховае праходжанне заданняў бацькам і дзецям належыць невялікі прыз.
Далей работнікі МНС наведаюць установы адукацыі. Тут правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку – і ад пажараў, а таксама аб папярэджанні дзіцячага свавольства з агнём.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС О.М.Гіржда