Стартавала прафілактычная акцыя «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы»
Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дастукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы». Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага ўзросту. Акцыя пройдзе ў два этапы: першы – з 1 па 18 жніўня, а другі – з 18 верасня па 2 кастрычніка. У межах гэтых этапаў запланавана шмат карыснага і цікавага. І, вядома ж, сустрэчы з жыхарамі сельскай мясцовасці, дзе ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.
Пра бяспеку ў руху таксама будзе распавядаць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для транслявання насельніцтву кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць работу па маршруце руху гандлёвых аўталавак праз праект «Аўталаўка бяспекі», дзе ў месцах прыпынкаў перасоўных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ўбаку і змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах, арганізаваных ратавальнікамі.
У сельскіх населеных пунктах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі», дзе ратавальнікі прадугледзелі мноства «зон актывацыі»: «Адпампуй – не падвядзі», «Пажарны шчыт», «Парушэнні ў доме», «Прынцып дзеяння вогнетушыцеля», «Жучкі-павучкі», «Печкі– лавачкі», «Бяспечны электрык» і многія іншыя.
Калі здаецца, што традыцыйная пошта – перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Нашы бабулі і дзядулі працягваюць актыўна карыстацца гэтым відам паслуг і адчуваць тыя ж эмоцыі, што і раней – прыемнае трапятанне і лёгкае хваляванне пасля атрымання запаветных адпраўленняў. Менавіта таму работнікі прапаганды арганізуюць рассылку бяспечнай карэспандэнцыі ад МНС.
Частушкі – самы любімы і цытаваны від народнай творчасці. Нават у чатырохрадкоўі з лішкам змяшчаецца ўся «соль» зададзенай тэматыкі. Ратавальнікі ўносяць сваю лепту і правядуць ужо традыцыйны конкурс для пенсіянераў «Частушкі бяспекі».
Гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў рамках кампаніі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».
Завершыцца акцыя 2 кастрычніка шырокімі мерапрыемствамі, якія пройдуць па ўсёй рэспубліцы ў рамках Міжнароднага дня пажылых людзей.