У Міёрах завяршыліся комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва сіламі ГСНС
У Міёрскім раёне завяршыліся комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
На працягу трох дзён праводзіліся комплексныя вучэнні з сіламі і сродкамі дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі і грамадзянскай абароны.
На другі дзень адпрацаваны практычныя ўводныя па падзенні дрэў на трасу ў выніку моцных парывістых вятроў, ліквідацыя абвальвання будынка з практычным разгортваннем пункта сартавання пацярпелых, праведзена адпрацоўка эвакуацыі і часовага адсялення людзей з практычным разгортваннем пункта часовага прыёму часова адселенага насельніцтва, ліквідацыя наступстваў дарожна-транспартнага здарэння з удзелам бензавоза і грузавога аўтамабіля, ліквідацыя аварыі з наяўнасцю небяспечных хімічных рэчываў.
У завяршальны дзень вучэнняў адпрацоўваліся практычныя задачы па давядзенні інфармацыі праз сродкі масавай інфармацыі раёна інфармацыі па дзеянні насельніцтва пры атрыманні сігналу «УВАГА УСІМ», адпрацоўка дзеянняў пры падзенні птушак і заражэнні чалавека птушыным грыпам, разгортванне пункта выдачы сродкаў індывідуальнай абароны.
Усе службы раёна прадэманстравалі зладжаную працу. Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння МНС і ГА вобласці Кабачэўскі Вячаслаў Васільевіч адзначыў, што праведзеныя вучэнні дазволілі ў поўным аб'ёме ацаніць узровень гатоўнасці раёна да выканання задач па абароне насельніцтва і тэрыторыі, дзеянням у выпадку надзвычайных сітуацый.
Старшыня Міёрскага раённага выканаўчага камітэта падзякаваў удзельнікаў вучэнняў за якасную падрыхтоўку і зладжаныя дзеянні, выказаў упэўненасць, што ў выпадку пазаштатнай сітуацыі ўсе службы спрацуюць якасна і прафесійна, што дазволіць выратаваць чалавечыя жыцці і не дапусціць матэрыяльнай шкоды.