У Міёрах праходзяць комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва сіламі ГСНС
З 26 па 28 ліпеня ў г. Міёры і Міёрскім раёне праходзяць комплексныя вучэнні па пытаннях абароны насельніцтва раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
У ходзе вучэнняў будуць адпрацаваны дзеянні органаў кіравання пры тушэнні лясных пажараў, абрушэнні будынкаў і збудаванняў, радыяцыйнай аварыі, аварыі на хімічна небяспечным аб'екце, ліквідацыі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам велікагрузных аўтамабіляў, ліквідацыя пажараў на электрападстанцыі. Таксама будуць адпрацаваны пытанні выратавання людзей, аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым ад надзвычайных сітуацый, часовае адсяленне насельніцтва з зон надзвычайнай сітуацыі і правядзенне аварыйна-выратавальных работ.
У межах вучэнняў будзе задзейнічана аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага апавяшчэння.
У першы дзень адпрацаваны практычныя ўводныя па тушэнні электрападстанцыі ў г. Міёры з разлівам і гарэнем 2 тон транспартнага алею з выратаваннем пацярпелага, а таксама дзеянні міёрскага раённага звяна пры радыяцыйнай аварыі з практычным разгортваннем пункта выдачы лекавых сродкаў, якія змяшчаюць стабільны ёд.