Пажарна-прафілактычная праца ў жыллі
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычную працу ў жыллі.
Выратавальнікі наведваюць домаўладанні грамадзян, якія адносяцца да ўразлівай катэгорыі, звяртаюць увагу на выкананне грамадзянамі пажарнай бяспекі, стан электраправодкі, печанага ацяплення. Асаблівая ўвага была акцэнтавана на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а тым, хто яшчэ не набыў, настойліва рэкамендавалі яго ўсталяваць. Грамадзянам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя прафілактычнай накіраванасці. Чарговы раз нагадваюць аб правілах эксплуатацыі печаў. Выяўленыя ў ходзе прафработы парушэнні ўзяты на кантроль.
Асноўнай мэтай дадзенай працы з'яўляецца аказанне грамадзянам дапамогі ў выяўленні і ліквідацыі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі.
У мэтах прафілактыкі з жыхарамі правялі тлумачальную працу, нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце, расказалі як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, нагадваюць нумары тэлефонаў экстранных службаў.