Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У ліпені работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №1», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №2», ДУА «Міёрскі дзіцячы сад №3».
Па выніках правядзення маніторынгаў дзіцячых дашкольных устаноў устаноўлена, што ў дзіцячых садках №1 і №3 маюцца праблемныя пытанні ў частцы ўтрымання ў працаздольным стане установак пажарнай аўтаматыкі, а менавіта ў прыборах прыёмна-кантрольных пажарных няспраўныя акумулятарныя батарэі. Таксама на ўсіх правяраемых аб'ектах выяўлены факт знаходжання сродкаў індывідуальнай абароны (самаратавальнікі) з пратэрмінаваным тэрмінам эксплуатацыі. У ходзе праводзімых маніторынгаў таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПГУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных установах, парушэнняў, дапушчаных з іх боку, не выяўлена. У адрас кіраўнікоў устаноў накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах: магазін «Аўтамаг» індывідуальнага прадпрымальніка Ладзіс В.Ю. (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых), магазін «Усё ад провада да лямпачкі» індывідуальнага прадпрымальніка Цветкоў М.С. (рэалізацыя ПВХ кабель-каналаў). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
На цяперашні час увага работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіравана на кантроль за выкананнем патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі. Арганізавана штодзённае правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў па сельскагаспадарчых аб'ектах, задзейнічаных ва ўборачнай кампаніі і нарыхтоўцы грубых кармоў (зернесушыльныя комплексы, склады збожжавых культур, машынна-трактарныя паркі, месцы захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў і запраўкі тэхнікі, склады захоўвання грубых кармоў). Пры правядзенні ўказанай работы на аб'ектах ААТ «Любінова», ААТ «Мерыца», філіял «Павяцце» СУП «Чарассы», ПУПКС «Міёрскі» выяўлены шэраг парушэнняў, па якіх будуць прыняты адпаведныя меры да іх ліквідацыі.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваецца аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па ліквідацыі загаранняў, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС В.П.Рачыцкі