Навальнічны фронт прайшоўся па Дзісне
25.07.2023 г. у выніку праходжання навальнічнага фронту ў г. Дзісна Мёрскага раёна зафіксаваны шматлікія выпадкі падзення дрэў і пашкоджання ліній электраперадач. Пацярпелых няма.
Для аператыўнага рэагавання на надзвычайную сітуацыю былі задзейнічаны сілы і сродкі дзяржаўнай сістэмы папярэджання ліквідацыі надзвычайных сітуацый:
- 1 ПАСП-14 Мёрскага РАНС (2 чал.);
- аварыйная брыгада УП « ЖКГ Мёрскага раёна» (8 чал., 5 адзінак тэхнікі);
- ДЛГУ «Дзісенскі лясгас Мёрскага раёна» (5 чал., 1 адзінка тэхнікі);
- Мёрскі раён электрычных сетак (11 чал, 3 адзінкі тэхнікі);
- Глыбокскі раён электрычных сетак (12 чал, 2 адзінкі тэхнікі);
- Шаркаўшчынскі раён электрычных сетак (6 чал, 1 адзінка тэхнікі).
На дадзены момант электразабеспячэнне часткова адноўлена.
Моцны вецер, часам перарастаючы нават ва ўраган – даволі небяспечная прыродная з'ява, здольная не толькі нанесці сур'ёзны ўрон, але часам нават і да чалавечых ахвяр.
Калі моцны вецер, ураган і бура заспелі вас у будынку, паспрабуйце выканаць наступныя рэкамендацыі:
- адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у ванным пакоі, ля ўбудаваных шафаў і г.п.;
- патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы, свечкі, уключыце радыёпрыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі.
Калі ўраган заспеў вас на вуліцы, памятайце: першае, што трэба зрабіць, гэта знайсці ўтульнае месца. Для гэтага цалкам падыдуць падвалы, скляпы і іншыя сховішчы ў населеных пунктах. Не варта выбіраць для хованкі аварыйныя і пашкоджаныя будынкі: пры моцных парывах ветру яны могуць уяўляць сур'ёзную небяспеку.
- трымайцеся далей ад ліній электраперадач, мастоў, дрэў, рэк, азёр, лёгкіх пабудоў;
- пры пыльнай буры выкарыстоўвайце сродкі абароны органаў дыхання (марлевыя павязкі), а для абароны вачэй – акуляры;
- для абароны ад лятучых абломкаў і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрыні, дошкі і іншыя падручныя сродкі.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда