Збор ураджаю пад пільным кантролем міёрскіх ратавальнікаў
У гэтыя дні ўвага краіны і кіраўніцтва як ніколі прыкавана да аграрыяў, старт уборачнай кампаніі ўжо дадзены. Бо ад поспеху ўборкі ўраджаю залежыць ні многа ні мала – харчовая бяспека краіны.
На захаванасць ураджаю ўплывае мноства фактараў: умовы надвор'я, спраўная сельскагаспадарчая тэхніка, адказнасць да даручанай справы работнікаў сельскай гаспадаркі і, што не менш важна – бяспечнае правядзенне работ. І ў полі, і на збожжасушыльных комплексах абавязкова павінен выконвацца тэхналагічны і супрацьпажарны рэжым. І нагадаць аб правілах бяспекі падчас уборачнай кампаніі накіраваліся работнікі раённага падраздзялення МНС па аб'ектах нарыхтоўкі і захоўвання збожжа.
Увага работнікаў МНС была прыкавана да сельскагаспадарчых аб'ектаў нездарма. Штогод у краіне адбываюцца выпадкі ўзгарання тэхнікі на палях, складоў і збожжасушыльных аб'ектаў. Каб гэтага не дапусціць, інструктаж работнікаў, занятых на гэтых работах – як нельга дарэчы. Калі кожны работнік будзе ведаць, што рабіць, каб не дапусціць пажару і як яго ліквідаваць, калі ён усё ж адбыўся, цяжкіх наступстваў можна пазбегнуць. Да ўсяго гэтага на кожным сельскагаспадарчым аб'екце павінны быць спраўныя сродкі тушэння пажару, і работнікі павінны ўмець імі карыстацца.