Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Міёрскім РАНС
У Міёрскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях прайшоў Адзіны дзень інфармавання.
З уступным словам да асабовага складу звярнуўся начальнік аддзела Віталь Ганін.
Начальнік Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Пракапчык расказаў аб асноўных прынцыпах работы падраздзялення аховы, цесным узаемадзеянні з ратавальнікамі, аб выкананні галоўных задач – выратаванне і захаванне чалавечага жыцця. Падзякаваў за надыходзячае прафесійнае свята і ўручыў памятны сувенір агняборцам Міёршчыны.
Начальнік ДАІ Міёрскага РАУС Аляксандр Савейка нагадаў аб бяспецы дарожнага руху, захаванні хуткаснага рэжыму, правілах руху на сродках персанальнай мабільнасці, кіраванні аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення і адказнасці за дадзеныя дзеянні.
Прадстаўнікі Беларусбанка расказалі аб відах крэдытавання і страхавання насельніцтва, умовах для атрымання льготных працэнтных ставак, а таксама аб пакеце дакументаў, які трэба прадастаўляць для атрымання паслуг фінансавай арганізацыі.
Былі даведзены агляды стану дысцыпліны і законнасці ў падраздзяленнях, і ў завяршэнні мерапрыемства асабоваму складу быў прапанаваны да прагляду відэа ролік аб асвятленні апошніх значных падзей, якія адбыліся ў краіне.