Важныя правілы пры выкарыстанні электрычнасці
У сучасным свеце мы не можам уявiць наша жыццё без электрычнасці. Яна асвятляе нашы дамы, гатуе нам ежу, дзякуючы электрычнасці працуюць камп'ютары і планшэты. Увогуле, электрычнасць – гэта ўсё.
Але што рабіць, калі электрычная праводка выйшла са строю? Па-першае, гэта небяспечна і можа прывесці да ўзнікнення ўзгарання. А па-другое, няспраўнасці ў электрычнай сетцы могуць паўплываць на працу электрычных бытавых прыбораў. Да таго ж, пажары па прычыне няспраўнасці або няправільнай эксплуатацыі электрычных прыбораў і праводкі займаюць у агульнай масе прыкладна чвэрць.
У сувязі з гэтым Міёрскі РАНС заклікае грамадзян раёна своечасова праводзіць рамонт электрычнай праводкі. Асабліва небяспечная старая праводка, пракладзеная «на роліках». Таму не будзе лішнім нагадаць грамадзянам некаторыя патрабаванні, якія неабходна выконваць у домаўладаннях.
Па-першае, як ужо было сказана, эксплуатаваць старую і загадзя няспраўную электрычную праводку і электрапрыборы небяспечна. Яны могуць не вытрымаць нагрузкі току і ўзгарэцца.
Злучэнне жылаў электрычных правадоў таксама можа прывесці з часам да нагрэву ў месцы злучэння. Асабліва небяспечнае злучэнне жылаў правадоў з розных металаў (медзь і алюміній). Злучаць электраправодкі пажадана з выкарыстаннем спецыяльных прыстасаванняў, якія маюцца ў продажы ў крамах.
Крайне небяспечнае ўключэнне ў электрычную сетку вялікай колькасці спажыўцоў току (бытавых прыбораў). Важна памятаць, што такія прыборы, як электрычны чайнік і пральная машына з'яўляюцца магутнымі прыборамі і спажываюць шмат току. А іх уключэнне адначасова можа выклікаць у доме перагрузку сеткі.
Своечасова праводзіце ачыстку электрычных прыбораў ад пылу. У такіх электрапрыборах, як камп'ютар, тэлевізар, ноўтбукі часта з часам унутры назапашваецца пыл. Яна можа паслужыць прычынай узгарання гэтых прыбораў.
Не выкарыстоўвайце электрычныя прыборы звыш тэрміну іх эксплуатацыі. Калі заводам-вытворцам устаноўлена, што той ці іншы прыбор павінен служыць, да прыкладу, 10 гадоў, значыць, выкарыстанне яго пасля гэтага тэрміну толькі павялічвае рызыку ўзнікнення пажару ў доме.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда