Нагадаць аб правілах бяспекі – ніколі не пашкодзіць
На сённяшні дзень праца грамадскага пункта аховы правапарадку накіравана на недапушчэнне і прафілактыку правапарушэнняў і злачынстваў, якія здзяйсняюцца насельніцтвам.
Работнікі Міёрскага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях прынялі ўдзел у пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку раёна сумесна з участковым інспектарам міліцыі, прадстаўнікамі адукацыі, пракурорам Міёрскага раёна, медыцынскім работнікам. З мэтай прафілактыкі з грамадзянамі, якія маюць шэраг адміністрацыйных правапарушэнняў і правіннасцей, была праведзена гутарка.
Пракурор раёна адзначыў, што ў дачыненні да такой катэгорыі грамадзян, як злоўжываючыя спіртнымі напоямі, трэба ўзмацніць меры ўздзеяння. Пры наяўнасці падстаў прымяняць да іх меры адміністрацыйнай адказнасці, праводзіць работы па накіраванні падобных грамадзян у лячэбна-працоўны прафілакторый. Медыцынскі работнік у сваю чаргу звярнуў увагу на захаванне здаровага ладу жыцця.
Ратавальнікі звярнулі ўвагу на тое, што найбольшая колькасць пажараў адбываецца па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, прычым большасць – у стане алкагольнага ап'янення. У катэгорыі рызыкі - сацыяльна неабароненыя грамадзяне: пенсіянеры, а таксама людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Курэнне і злоўжыванне алкаголем паасобку шкодныя звычкі, а разам і зусім губяць здароўе і жыццё нашых грамадзян.
Для папярэджання гібелі людзей ад пажару існуе невялікі, але карысны прадмет – аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Ратавальнікі рэкамендуюць іх усталёўваць у кожным жылым пакоі, каб шанцаў на выратаванне было больш. А грамадзянам у выпадку іх устаноўкі неабходна сачыць за спраўнасцю элемента харчавання.
У завяршэнні пасяджэння грамадзянам былі ўручаны невялікія, але карысныя падарункі ў выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі супрацьпажарнай бяспекі.