Практычныя заняткі прайшлі на «выдатна».
У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый, а таксама папярэджання гібелі людзей ад іх, міёрскія ратавальнікі праводзяць трэніроўкі і практычныя заняткі на аб'ектах раёна. Адпрацоўваюць розныя ўводныя, а таксама адточваюць навыкі выратавання людзей і ліквідацыі небяспечных сітуацый.
Так, у раённым цэнтры ў будынку суда Міёрскага раёна ратавальнікі правялі тактыка-спецыяльныя заняткі па правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый у будынках і збудаваннях. Для правядзення заняткаў быў прыдуманы тактычны задум – узгаранне электраабсталявання ў будынку суда Міёрскага раёна. Згодна з планам эвакуацыі персанал выклікаў ратавальнікаў, вывеў усіх людзей на вуліцу, а таксама прыступіў да тушэння ўзгарання ўласнымі сіламі.
Ратавальнікі адточваюць навыкі выратавання пры ўзнікненні рэальнай надзвычайнай сітуацыі, што ў сваю чаргу можа выратаваць не адно чалавечае жыццё. Падобныя мерапрыемствы адпрацоўваюцца штогод па ўсіх важных аб'ектах Міёрскага раёна.