Катанне на плывучых сродках
Шматлікім грамадзянам належыць асабістае карыстанне рознымі плаўсродкамі (лодкамі, гідрацыкламі, катэрамі і інш.), астатнія карыстаюцца ўзятымі напракат. У любым выпадку аматарам водных шпацыраў неабходна памятаць, што катанне на любых плаўсродках патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі пры іх эксплуатацыі, парушэнне якіх можа пацягнуць за сабой непапраўныя наступствы:
Увечары 19 чэрвеня 2022 года на рацэ Свіслач у Мінску ў раёне праспекта Пераможцаў затануў катамаран. Ад відавочцаў ратавальнікам паступіла паведамленне з просьбай аказаць дапамогу людзям, якія танулі разам з катамарам. Да прыезду ратавальнікаў работнікам пункта пракату на выратавальным катэры з катамарана былі эвакуіраваны 51-гадовы мужчына, 50-гадовая жанчына і двое дзяцей 9 і 12 гадоў.
4 жніўня 2022 года на Мінскім моры ў Ратамскім заліве ледзь не патануў прагулачны катэр. Судна плыло на вельмі вялікай хуткасці і, з усяго відаць, было перагружана. Пры рэзкім эфектным павароце катэр перавярнуўся ўверх дном, а людзей раскідала па баках. На катэры знаходзіліся 5 чалавек, у тым ліку і дзеці. У выратавальных камізэльках былі не ўсе. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Трыма выратавальнымі катэрамі судна дасталі з дна і адбуксіравалі на былую лодачную станцыю.
Удзень 11 жніўня 2022 года ратавальнікам ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на возеры каля в. Скрыпліца Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці перавярнулася аднамясцовая надуўная лодка ПВХ, патрэбна дапамога па выратаванні чалавека, які апынуўся ў вадзе. У возеры на адлегласці 300 метраў ад берага ў выратавальным камізэльцы, трымаючыся за перавернутую лодку, знаходзіцца 64-гадовы мужчына. Дапамога паспела ў час: мужчына не пацярпеў.
Выпадак адбыўся 19 кастрычніка 2022 года на рацэ Іпуць у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Два рыбакі выпалі з лодкі. Рыбакі сплаўляліся па Іпуці на лодцы без выратавальных камізэлек. Раптам судна наскочыла на карэнне, і мужчыны выпалі ў ваду. Адзін з іх так і не змог дабрацца да сушы – 73-гадовы пенсіянер загінуў.
16 ліпеня 2021 года у МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Рагачоўскім раёне на возеры «Святое» перакуліўся прагулачны катар, у вадзе знаходзіліся 15 чалавек, прасілі аб дапамозе. Як высветлілася, падчас адпачынку кампанія ў складзе 14 чалавек адправілася на шпацыр на катры. Падчас руху адбыўся крен катара звыш крытычнага, у выніку чаго катар перакуліўся. Са сродкаў выратавання на катры знаходзілася толькі 8 выратавальных камізэлек і 2 выратавальныя кругі. На момант перакульвання ў выратавальных камізэльках знаходзіліся трое дзяцей. Мужчына, які кіраваў катром, з месца інцыдэнту знік. Ён самавольна ажыццявіў эксплуатацыю катара, а менавіта: дапусціў знаходжанне на палубе судна 14 чалавек, што з'явілася парушэннем патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі маламернага судна.
|
Страшная трагедыя адбылася на Анежскім возеры 4 верасня 2022 года ў Карэліі. Недалёка ад п. Уя за 500 метраў ад берага перакуліўся катар з рыбакамі. У судне знаходзіліся чатыры чалавекі. Але да сушы ўдалося дабрацца толькі аднаму мужчыну. Увесь панядзелак вадалазы працавалі на возеры. Але ім удалося знайсці толькі аднаго 38-гадовага патанулага. Яшчэ два чалавекі лічацца прапаўшымі без вестак. Важна! Усе, хто знаходзіцца на плывучым сродку, павінны надзяваць выратавальныя камізэлькі. Забараняецца: - перавышаць устаноўленую колькасць людзей на борце; - кіраваць плывучымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння; - кіраўніку плывучага сродку заходзіць за абазначаныя буйкамі акваторыі, адведзеныя для купання; - скакаць у ваду з лодкі; - сядзець на борце, пераходзіць з месца на месца і перасаджвацца на іншыя катары, лодкі; - выходзіць на ваду на плывучых сродках, зусім для гэтага не прыстасаваных; - блізка падплываць да плывучых сродкаў, паблізу іх узнікаюць віры, хвалі і цячэнні: плывучага могуць зацягнуць пад іх. |
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда