У раёне гарэла трава
Міёрскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях інфармуе, што на тэрыторыі Міёрскага раёна з пачатку 2023 года адбылося 4 загаранні сухой расліннасці.
7 чэрвеня ў 13.30 у ЦАУ Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні сухой расліннасці на плошчы 1.8 га паблізу в. Войткава Навапогасцкага сельсавета. Прычына ўзгарання высвятляецца, пацярпелых няма.
Ратавальнікі ў чарговы раз нагадваюць аб безумоўным выкананні мер пажарнай бяспекі. У адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама стэрні і пожніўных рэшткаў на палях альбо за непрыняцце мер па ліквідацыі паловаў - накладанне штрафу ад 10 да 30 базавых велічынь.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда