Што трэба ведаць работнікам сельскай гаспадаркі, каб не адбыўся пажар
Пажары на аб'ектах сельскай гаспадаркі – не такая ўжо і рэдкасць. Дастатак гаручых матэрыялаў, тэхнікі, а таксама чалавечая неасцярожнасць нярэдка прыводзяць да ўзгаранняў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу. Міёрскі раён у гэтым плане не выключэнне.
Каб не дапусціць пажару, кіраўнік і службовыя асобы гаспадаркі павінны памятаць, ведаць і выконваць патрабаванні бяспекі. Міёрскія ратавальнікі пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу нагадалі работнікам аб тым, што на ўсіх аб'ектах павінна быць забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, супрацьпажарнага водазабеспячэння, сувязі, абароны ад статычнай электрычнасці, вонкавых пажарных лесвіц, агароджаў дахаў будынкаў, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў, распрацаваны інструкцыі па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўнічых дакументаў.
Кожны работнік суб'екта гаспадарання абавязаны ведаць патрабаванні пажарнай бяспекі, выконваць супрацьпажарны рэжым суб'екта гаспадарання, умець прымяняць першасныя сродкі пажаратушэння і сродкі самавыратавання, неадкладна прыступіць да эвакуацыі пры спрацоўванні сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй альбо пры паступленні іншай інфармацыі аб пажары.
Работнікі нагляду нагадалі аб тым, што курэнне на аб'ектах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, вызначаных інструкцыямі па пажарнай бяспецы, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку і пазначаных указальнікамі «Месца для курэння».
Асаблівая ўвага – правядзенню агнявых работ. Агнявыя работы на часовых месцах дазваляецца праводзіць толькі пры наяўнасці аформленага нарада-допуску, выдадзенага кіраўніком арганізацыі або асобай, якая мае права выдачы нарада-допуску. А правядзенне гэтых работ павінна выконвацца асобай, якая прайшла навучанне па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму з аформленым талонам аб праходжанні навучання. Месца правядзення агнявых работ павінна быць забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС