Што трэба ведаць работнікам сельскай гаспадаркі, каб не адбыўся пажар

Пажары на аб'ектах сельскай гаспадаркі – не такая ўжо і рэдкасць. Ізабіццё гаручых матэрыялаў, тэхнікі, а таксама чалавечая неасцярожнасць нярэдка прыводзяць да ўзгаранняў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу. Міёрскі раён у гэтым плане не выключэнне.

Каб не дапусціць пажару, кіраўнік і службовыя асобы гаспадаркі павінны памятаць, ведаць і выконваць патрабаванні бяспекі. Асноўныя з іх нагадаем.

- на ўсіх аб'ектах павінна быць забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння, супрацьпажарнага водазабеспячэння, сувязі, абароны ад статычнай электрычнасці, вонкавых пажарных лесвіц, агароджаў дахаў будынкаў, а таксама пастаянная гатоўнасць да прымянення гэтых сродкаў;

- распрацаваны інструкцыі па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з патрабаваннямі кіруючых дакументаў;

- работнікі гаспадаркі павінны праходзіць падрыхтоўку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму і праходжанне супрацьпажарных інструктажоў, а таксама навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі;

- правядзенне тэхналагічных працэсаў павінна праводзіцца ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай і тэхналагічнай дакументацыяй;

- на аб'ектах сельскагаспадарчай арганізацыі павінна праводзіцца інфармаванне работнікаў аб стане пажарнай бяспекі суб'екта гаспадарання;

- у будынках павінны быць стэнды з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы, арганізавана своечасовае абнаўленне актуальнай інфармацыі;

- павінна быць арганізавана ўборка тэрыторыі ад сухой расліннасці і гаручых адходаў.

Кожны работнік суб'екта гаспадарання абавязаны:

- ведаць патрабаванні пажарнай бяспекі, выконваць супрацьпажарны рэжым суб'екта гаспадарання;

- не здзяйсняць дзеянні, якія могуць прывесці да ўзнікнення пажару;

- умець прымяняць першасныя сродкі пажаратушэння і сродкі самавыратавання;

- неадкладна прыступіць да эвакуацыі пры спрацоўванні сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй альбо пры паступленні іншай інфармацыі аб пажары;

- пры выяўленні пажару:

а) неадкладна паведаміць па тэлефоне 101 або 112 альбо непасрэдна ў пажарнае аварыйна-выратавальнае падраздзяленне адрас і месца пажару;

б) прыняць магчымыя меры па апавяшчэнні людзей і іх эвакуацыі, а таксама тушэнню пажару наяўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Курэнне на аб'ектах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных месцах, вызначаных інструкцыямі па пажарнай бяспецы, абсталяваных ва ўстаноўленым парадку і пазначаных указальнікамі «Месца для курэння».

Асаблівую ўвагу – правядзенню вогневых работ. Вогневыя работы на часовых месцах дазваляецца праводзіць толькі пры наяўнасці аформленага нарада-допуску, выдадзенага кіраўніком арганізацыі або асобай, якая мае права выдачы нарада-допуску. А правядзенне гэтых работ павінна выконвацца асобай, якая прайшла навучанне па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму з аформленым талонам аб праходжанні навучання. Месца правядзення вогневых работ павінна быць забяспечана першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                            А.М.Гіржда

Што трэба ведаць работнікам сельскай гаспадаркі, каб не адбыўся пажар | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт