І ў лесе трэба быць асцярожным
Калі вы сабраліся ў лес, узбройцеся не толькі самымі патрэбнымі прадметамі, але і простымі правіламі бяспекі.
- паведаміце сваякам пра маршрут і час вяртання;
- надзеньце зручнае і непрамакальнае адзенне, пажадана яркага колеру. Абавязкова – галаўны ўбор, высокую абутак і адзенне, якое цалкам закрывае ногі і рукі;
- вазьміце ваду, лекі, запас ежы, нож, запалкі, тэлефон і компас.
Калі вы заблудзіліся ў лесе, супакойцеся. Прыслухайцеся да навакольных гукаў. Калі пачулі брэх сабак, гук сякеры, шум машын або цягніка – ідзіце на гук. Ручаі і рэкі, а таксама лініі электраперадач таксама выведуць вас да людзей: ідзіце ўздоўж цячэння, пакуль не натрапіце на сцежку або ўздоўж ліній электраперадач, якія прывядуць вас да населенага пункта.
Калі самастойна выбрацца не атрымалася, тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда