Дзіцячая пляцоўка – для гульняў, а не для траўмаў

Паважаныя бацькі! У гэтым артыкуле работнікі Міёрскага раённага падраздзялення МНС звяртаюцца менавіта да вас.

Без сумневу, кожнаму дзіцяці цікава праводзіць час на дзіцячых пляцоўках. І многія дзеці так і робяць, гадзінамі «завісаючы» разам з іншымі дзецьмі. Але ў нашай краіне маюцца выпадкі, калі бяскрыўдныя гульні на дзіцячых пляцоўках прыводзілі да траўматызму дзяцей.

У нашым раёне, а найбольш актыўна ў Міёрах, з'яўляецца ўсё больш і больш дзіцячых пляцовак. Але і на іх трэба быць асцярожным.

- растлумачце дзіцяці, што нельга катацца на няспраўных арэлях, горках;

- дзіця павінна ведаць, што калі яно ўпала з арэляў, нельга адразу ўставаць, каб не атрымаць удар па галаве;

- раскажыце дзіцяці, што нельга катацца стоячы на нагах, спрынгваць, падыходзіць блізка, калі катаюцца іншыя дзеці, разгойдваць пустыя арэлі;

- растлумачце дзіцяці, што перш чым з'ехаць з горкі, яно павінна пераканацца ў тым, што папярэдняе дзіця ўстала на ногі і адышло ў бок;

- растлумачце дзіцяці, што ўсе збудаванні на дзіцячай пляцоўцы зроблены з жалеза або іншага трывалага матэрыялу, а, адпаведна, калі не выконваць правілы бяспекі, можна атрымаць сур'ёзную траўму.

Будзьце асцярожныя і пільныя!

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда