Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!
У маі месяцы работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах КУП «Язна», а таксама ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах крамы «Сафійка» №18 унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва» (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 20, установах адукацыі: «Сіцькаўская базавая школа», «Язненская сярэдняя школа».
Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў на аб'ектах КУП «Язна» ўстаноўлена, што з боку службовых асоб арганізацыі не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем супрацьпажарнага рэжыму работнікамі на падведамасных аб'ектах, будынкі і памяшканні не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі), дапускаецца складанне грубых кармоў на адлегласці менш за 50 метраў ад жывёлагадоўчых будынкаў арганізацыі, не вызначаны пастаянныя месцы правядзення агнявых работ.
На адрас кіраўніка арганізацыі накіравана прадпісанне аб устараненні парушэнняў, устаноўлены тэрміны іх устаранення.
У ходзе маніторынгу крамы «Сафійка» №18 унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва» (г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 20) устаноўлена, што не забяспечана бяспечная эвакуацыя людзей з памяшкання крамы, а таксама гандлёвая зала і складское памяшканне не абсталяваны сістэмай пажарнай сігналізацыі.
На адрас кіраўніка унітарнага прадпрыемства «Залатая ніва» накіраваны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых парушэнняў.
Пры абследаванні ўстаноў адукацыі – парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі з боку службовых асоб аб'ектаў, не выяўлена. Таксама на ўказаных аб'ектах вывучана выкананне ліцэнзіятам ЧТУП «Полацксантех-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі, парушэнняў таксама не выяўлена.
Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвых аб'ектах: магазін «Аўтазапчасткі» ТАА «Барут» (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых), магазін «Майстар» ЧТУП «Ітэра Трэйд» (рэалізацыя вогнетушыцеляў парашковых, ПВХ кабель-каналаў). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.
Работнікамі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні загаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па іх эвакуацыі, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.
Намеснік начальніка Міёрскага РАНС У.П.Рачыцкі