Вакацыі павінны быць бяспечнымі
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і ў межах рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальныя мерапрыемствы ў сем'ях сямейнага тыпу.
Выратавальнікі нагадалі аб правілах бяспекі ў летні час: чым небяспечны вадаём, паход у лес без суправаджэння дарослых і, вядома ж, не абышлі бокам і тэму дзіцячых свавольстваў з агнём. Пагулялі ў пазнавальныя гульні. Усе ахвотна прынялі ўдзел у цікавых навучальных конкурсах. Дзякуючы якім, успомнілі нумары выкліку экстранных службаў, прычыны надзвычайных сітуацый, што адбываюцца, карысць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і многае іншае. Знайшліся конкурсы і для дзяцей малодшага ўзросту: яны з задавальненнем праходзілі заданні і адказвалі на пытанні.
Асноўнай задачай для выратавальнікаў было максімальна данесці да дзяцей, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, а да бацькоў – што толькі яны могуць засцерагчы свайго дзіцяці – прывіць навыкі асцярожнасці, дысцыплінаванасці і бяспечных паводзін.