Правілы бяспечных паводзін з жывёламі

- патлумачце дзіцяці, што без дарослых нельга падыходзіць да хатніх жывёл, бо яны могуць яго траўміраваць або ўкусіць;

- раскажыце дзіцяці, што з сабакамі, асабліва чужымі, трэба быць асцярожнымі;

- патлумачце, што не варта падыходзіць да сабакі, калі ў яе маленькія шчанюкі або калі яна есць (сабака будзе абараняць і ўкусіць)

- дзіця павінна ведаць, што бяздомныя жывёлы могуць быць пераносчыкамі небяспечнага для чалавека захворвання – шаленства;

- патлумачце дзіцяці, што нельга дражніць сабаку і ўцякаць ад яе;

- незнаёмую сабаку можна проста абысці;

- раскажыце дзіцяці, што калі сабака нападае, можна даць ёй каманду «Фу», «Ляжаць», кінуць што-небудзь ядомае;

- Калі жывёла ўкусіла дзіця, яно павінна абавязкова пра гэта сказаць дарослым (трэба апрацаваць рану перакісам, а скурку вакол раны ёдам, накласці стэрыльную павязку і неадкладна звярнуцца да ўрача.)

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС

Правілы бяспечных паводзін з жывёламі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт