Бяспека на вадзе

МНС нагадвае, выконвайце асноўныя правілы паводзін на вадзе:

- адпраўляючыся да вадаёму, скажыце дарослым, куды ідзеце, не хадзіце купацца адны;

- купацца можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах;

не адплывайце далёка ад берага на надзіманых плыўцах, не выкарыстоўвайце самаробныя прыстасаванні;

- нельга чапляцца за лодкі, падплываць да суднаў, што праходзяць міма, заплываць за буйкі;

- не кідайце ў ваду шкло, бутэлькі, смецце;

- не ладзіце ў вадзе гульні, звязаныя з захопамі;

- нельга падаваць крыкі ілжывай трывогі;

- не гуляйце там, дзе можна ўпасці ў ваду;

- калі вы апынуліся на моцным цячэнні, плывіце па дыяганалі, паступова набліжаючыся да берага;

- калі вы трапілі ў вір, набярыце больш паветра, нырніце і паспрабуйце рэзка звярнуць у бок;

- калі звяло сутаргай мышцы, кладзіцеся на спіну і плывіце да берага, паспрабуйце пры гэтым растрэсці зведзеныя мышцы.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС

Бяспека на вадзе | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт