«Мабільны памочнік» - дапамога побач
Выратавальнікі вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка арыентавацца ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, разбілі градуснік, адбылося ДТЗ, убачылі палаючы лес, на вуліцы навальніца і г.п. Так з'явілася прыкладанне для беларускіх карыстальнікаў «МНС Беларусі: Дапамога побач».
«Пяць крокаў да выратавання» – прынцып, паводле якога арганізавана праца прыкладання.
У раздзеле «Што рабіць?» сабрана больш за 50 магчымых небяспечных сітуацый (ліўны, навальніца, паводка, снегапад, пажар і інш.) і дадзены рэкамендацыі МНС, як трэба сябе паводзіць і дзейнічаць.
У дадатак убудавана інтэрактыўная карта, на якой можна адсачыць змены надвор'я, а таксама праграма апавяшчэння аб неспрыяльных і небяспечных з'явах ад Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Яшчэ адной немалаважнай функцыяй стала кнопка званка ў МНС «112». Людзі ў крытычнай сітуацыі забываюць нумары тэлефонаў экстранных службаў. Званок можна ажыццявіць з розных старонак прыкладання або прама з раздзела «Што рабіць?». Выратавальнікі рэалізавалі варыятыўнасць званкоў – дадалі магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі смс або званкоў на зададзены нумар – напрыклад, лекару ці родным. Гэта дазволіць звязацца ў экстранных выпадках з патрэбным чалавекам, што асабліва важна для людзей з рознымі захворваннямі. Устаноўкі нумара, а таксама магчымасць змяніць тэкст паведамлення рэалізаваны ў карыстальніцкіх наладах.
Раздзел «Правер сябе» дазваляе з дапамогай прадстаўленых тэстаў праверыць уласныя веды, параўнаць свае адказы з вынікамі іншых карыстальнікаў. Дапоўніць прабелы ў ведах можна ў раздзеле «Энцыклапедыя», дзе сабрана шмат патрэбных і карысных артыкулаў.
Таксама ў дадатку з'явіўся раздзел "Першая дапамога", які мае аўдыёпадказкі дзеянняў па аказанні першай дапамогі. Раздзел створаны пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Праграма па навучанні навыкам аказання першай дапамогі, якая ўзята за аснову раздзела, акрэдытавана Еўрапейскім даведачным цэнтрам па навучанні першай дапамозе Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца МФКК (Глабальны метадычны цэнтр па навучанні першай дапамозе МФКК).
Дадатак «МНС Беларусі. Дапамога побач» дазваляе кожнаму ўладальніку смартфона або планшэта быць у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор'я і мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой надзвычайнай сітуацыі. Каб спампаваць дадатак, дастаткова проста ўвесці ў пошуку GooglePlayMarket – «МНС» і наша дадатак будзе першым у спісе.
Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС А.М.Гіржда