Спасатели Миорщины приняли участие в легкоатлетической эстафете ко Дню Победы

Ратавальнікі Мёршчыны ўзялі ўдзел у лёгкаатлетычнай эстафеце да Дня Перамогі

Штогод у горадзе Міёры праводзіцца лёгкаатлетычная эстафета напярэдадні свята, прымеркаваная да Дня Перамогі. Гэта свайго роду даніна памяці і павагі савецкаму народу, які выстаяў пад напорам фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ратавальнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях таксама прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

Эстафета праводзілася з мэтай развіцця і актывізацыі лёгкай атлетыкі, умацавання здароўя, развіцця дружалюбных сувязяў паміж калектывамі раённых прадпрыемстваў, устаноў і вызначэння лепшых лёгкаатлетаў горада.

У эстафеце прымала ўдзел 7 каманд з арганізацый раёна. Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень майстэрства і фізічнай падрыхтоўкі. Абсалютнае першынство сярод усіх удзельнікаў паказала каманда Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Віншуем нашых пераможцаў і ганарымся іх вынікам.

Ратавальнікі Мёршчыны ўзялі ўдзел у лёгкаатлетычнай эстафеце да Дня Перамогі | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт