Не оставляйте детей одних!!!!

Не пакідайце дзяцей адных!!!!

З такім заклікам звяртаюцца ратавальнікі краіны да бацькоў. Таксама называецца рэспубліканская акцыя МНС, якая пройдзе ў раёне з 10 мая па 1 чэрвеня 2023 года.

Даўно не сакрэт, што траўматызм і гібель дзяцей – вынік бестурботнасці дарослых, якія павінны былі за імі сачыць, але ў нейкі момант аслабілі пільнасць. Навучыць бацькоў правілам бяспекі, правесці цікавыя навучальныя конкурсы і гульні – усё і гэта і не толькі прапануюць ратавальнікі ў рамках акцыі.

Акцыя пройдзе ў два этапы і ахопіць навучальныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, установы аховы здароўя, а таксама месцы з масавым знаходжаннем людзей. Бацькам нагадаюць, што пакіданне дзяцей, асабліва малалетніх, без нагляду, чревато трагічнымі наступствамі.

У рамках акцыі ратавальнікі плануюць правесці конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і, пад назвай «Сям'Я бяспекі». Завяршальны этап будзе прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей і пройдзе 1 чэрвеня на Плошчы Леніна ў раённым цэнтры.

Не пакідайце дзяцей адных!!!! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт