У раёне згарэў дом
8 мая а 11.42 у ЦОУ Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме г.Дзісна Міёрскага раёна. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне. У выніку пажару знішчаны дах, столёвае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць.
У пажары ніхто не пацярпеў. На момант узнікнення пажару гаспадар знаходзіўся дома, да прыезду ратавальнікаў дом пакінуў самастойна. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае, усталюйце пажарны апавяшчальнік і выратуеце не толькі сваё жыццё, а жыццё блізкіх і дарагіх вам людзей.