Міёры. Гісторыя Перамогі, якую трэба памятаць
9 мая – памятная дата для ўсіх жыхароў нашай краіны. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і мірнае існаванне. Тых, хто яшчэ памятае страшны час вайны, і напярэдадні 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайне, а гэта вязні фашысцкіх канцлагераў, павіншавалі работнікі Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з юнымі ратавальнікамі, пажадаўшы сілы і моцнага здароўя.
Нават праз столькі дзесяцігоддзяў, стаўшы людзьмі пажылога ўзросту, былыя малалетнія вязні перажываюць жахі фашысцкага завастрага так, як быццам гэта было зусім нядаўна. Яны – апошнія сведкі і відавочцы жорсткай праўды пра тыя зверствы, якую задумалі і рэалізоўвалі акупанты. А таму, як ніхто іншы, разумеюць каштоўнасць чалавечага жыцця, мірнага неба над галавой і свежага хлеба на стале. Але, на жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш і менш, і таму для іх так важна перадаць эстафету памяці наступным пакаленням.
Вялікая Айчынная вайна не абышла бокам ні адну сям'ю. Трагічныя гісторыі разлучэнняў і аповяды пра выратаванне перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў кожнай беларускай сям'і. Вось і нашы героі, пражыўшы такое няпростае жыццё, дзякуюць загінуўшых у баях герояў за мірнае неба над галавой і незалежнасць, у якой мы жывем.