Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У красавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах ААТ «Мерыца», а таксама ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах ААТ «Узменскі край», Філіял «Повяце» СУП «Черессы», ДУА «Повятская яслі-сад – сярэдняя школа», ДУА «Узменская яслі-сад – базавая школа», ДУА «Слабодская яслі-сад – пачатковая школа».

         Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў на сельскагаспадарчых аб'ектах устаноўлена, што з боку службовых асоб арганізацый не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем супрацьпажарнага рэжыму работнікамі на падведамасных аб'ектах, дапускаецца курэнне ў неўстаноўленых месцах, не арганізавана на належным узроўні работа па навучанні работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, правядзенні супрацьпажарных інструктажоў. Не абсталяваны подъезды пажарнай тэхнікі да пажарных вадаёмаў, аб'екты не забяспечаны спраўнымі сродкамі пажаратушэння. У адрас кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый накіраваны прадпісанні і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках правядзення маніторынгаў устаноў адукацыі, грубых парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена, наяўныя недахопы ўстранены падчас праверак. У ходзе праводзімага маніторынгу таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ЧТУП «Полацксантэх-электразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзеных навучальных установах, парушэнняў таксама не выяўлена.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, якая з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на гандлёвым аб'екце «МТМ» ТАА «МТМ-плюс». Пры абследаванні павільёна ўстаноўлена, што ў продажы маюцца сродкі супрацьпажарнай абароны (выяўляльнікі пажарныя дымавыя, ПВХ кабель-каналы). Уся названая прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Супрацоўнікі Міёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавясціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па іх эвакуацыі, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Інспектар СПіВА Міёрскага РАНС                                         А.М.Гіржда

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт