Третий зональный слет клубов юных спасателей пожарных прошел в Миорах

Трэці зональны злёт клубаў юных ратавальнікаў-пажарных прайшоў у Міёрах

Самую моцную каманду клубаў юных ратавальнікаў пажарных вызначылі на 3-м зональным злёце юных ратавальнікаў. Удзел у злёце прынялі сем каманд з Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага, Докшыцкага, Пастаўскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага і Мёрскага раёнаў.

На адкрыцці мерапрыемства Наталля Васільеўна Туркава звярнулася з напутнымі словамі да ўдзельнікаў і пажадала паспяховых стартаў, упэўненасці ў сваіх сілах і менш хваляванняў.

Спаборніцкая праграма пачалася з конкурсу «Агляд строя». Нішто не перашкодзіла ўдзельнікам паказаць сваё ўменне зладжана працаваць у камандзе і выразна выконваць элементы страявой падрыхтоўкі, нават лёгкае хваляванне. Лепшымі ў гэтым спаборніцтве стала каманда «Вікторыя» з Мёр, паказаўшы выразнаю і зладжаную працу.

Вынослівасць, сіла і хуткасць спатрэбіліся ў конкурсе «Пажарны кросфіт» і «Баявое разгортванне». Першымі ў гэтых выпрабаваннях стала каманда Докшыцкага раёна «Айвенга», а ў конкурсе «Знаўцы» перамагла каманда з Верхнядзвінскага раёна «Тэлефон ратавання 101». У спаборніцтве «Аказанне першай медыцынскай дапамогі» і «Мюзікл» наймацнейшай была каманда з Браслаўскага раёна «Юныя ратавальнікі».

У агульным заліку каманда Докшыцкага раёна «Айвенга» заняла першае месца. Другое месца дасталася камандзе Браслаўскага раёна «Юныя ратавальнікі». Трэцяе месца – у «Вікторыі» Мёрскага раёна.

І нават калі лёс удзельнікаў злёту юных ратавальнікаў пажарных у будучыні не будзе звязаны з прафесіяй ратавальніка, спадзяемся, што веды і навыкі, атрыманыя на такіх мерапрыемствах, дапамогуць ім пазбегнуць надзвычайных сітуацый у далейшым жыцці.