За выходныя два пажары
09 красавіка а 19.14 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме в.Дзедзіна Міёрскага раёна Перабродскага сельсавета. Па прыбыцці ратавальнікаў назіралася адкрытае гарэнне. У выніку пажару знішчаны дах, стол, пашкоджаны сцены і маёмасць.
У пажары ніхто не пацярпеў. Гаспадар дома спаў, пачуўшы гукавы сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прачнуўся і пакінуў дом самастойна. Прычына пажару высвятляецца.
МНС нагадвае, усталюйце пажарны апавяшчальнік і выратуеце не толькі сваё жыццё, а жыццё блізкіх і дарагіх вам людзей.
10 красавіка а 2.22 у РАНС Міёрскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме па вуліцы Даватара г.Міёры.
Па прыбыцці да месца пажару назіралася адкрытае гарэнне дома.
У ходзе тушэння пажару работнікамі МНС быў выяўлены абгарэлы труп гаспадара.
У выніку пажару знішчаны дах, стол, сцены, пашкоджана маёмасць. Прычына пажару высвятляецца.