Осторожно, паводок!

Асцярожна, паводка!

Мясцовымі органамі ўлады сумесна з зацікаўленымі службамі праводзіцца штодзённы маніторынг узроўню ракі Заходняя Дзвіна.

Міёрскімі ратавальнікамі сумесна з Дзісненскім гарадскім выканаўчым камітэтам праведзены паквартальны абыход грамадзян, якія трапляюць у зону магчымага затаплення. З жыхарамі праведзены прафілактычныя гутаркі аб правілах бяспекі падчас паводкі.

У выпадку пагаршэння абстаноўкі па затапленні вызначаны месцы часовага адсялення грамадзян. Работнікамі тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва Міёрскага раёна штодзённа праводзіцца работа з пажылымі грамадзянамі.

З мэтай аказання дапамогі насельніцтву, якое апынулася ў зонах затаплення, арганізавана ўзаемадзеянне з Віцебскай абласной арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

У выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ ўсяго затапіла 9 падворкаў, 22 гаспадарчыя пабудовы.

Штодзённа вядзецца маніторынг гідралагічнай абстаноўкі з мэтай мінімізацыі магчымых наступстваў.

Па стане на 6 красавіка ўзровень вады ў рацэ Заходняя Дзвіна складае 950 см, за мінулыя суткі вада паднялася на 5 см.

Гаспадарам будынкаў у зоне затаплення рэкамендуецца выконваць правілы бяспекі падчас паводкі.