Государственный пожарный надзор информирует!

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе!

У сакавіку работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праведзены наглядныя мерапрыемствы ў выглядзе выбарачнай праверкі на аб'ектах дзяржаўнай установы культуры «Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці», а таксама ў выглядзе маніторынгаў на аб'ектах РЦБ, ДУА «Дзісненская сярэдняя школа», СУП «Цітова».

Пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў на аб'ектах СУП «Цітова» ўстаноўлена, што з боку службовых асоб арганізацыі не ажыццяўляецца належны кантроль за выкананнем супрацьпажарнага рэжыму работнікамі на падведамасных аб'ектах, дапускаецца паленне ў неўстаноўленых месцах, не арганізавана на належным узроўні работа па навучанні работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, правядзенні супрацьпажарных інструктажоў. Не абсталяваны подъезды пажарнай тэхнікі да пажарных вадаёмаў, аб'екты не забяспечаны спраўнымі сродкамі пажаратушэння. У адрас кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Па выніках правядзення маніторынгу ў ДУА «Дзісненская сярэдняя школа», парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена. У ходзе праводзімага маніторынгу таксама вывучалася выкананне ліцэнзіятам ПТУП «Полацксантехэлектразбыт» патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі ў дадзенай навучальнай установе, парушэнняў таксама не выяўлена.

Па выніках правядзення маніторынгу Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі: не забяспечана магчымасць свабоднага адкрыцця без ключа замка (запора) на дзвярах, размешчанай на шляхах эвакуацыі з паліклінікі Язненскай участкавай бальніцы, не пазначаны месцы размяшчэння першасных сродкаў пажаратушэння ў памяшканнях інфекцыйнага корпуса, а таксама месцы размяшчэння ручных пажарных апавяшчальнікаў у будынку бальніцы г. Міёры, не адноўлена сістэма аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў будынку Дзісненскай паліклінікі. У адрас установы аховы здароўя «Міёрская цэнтральная раённая бальніца» накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

У ходзе праверкі на аб'ектах дзяржаўнай установы культуры «Мёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці» выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі: на аб'ектах не забяспечана наяўнасць запасу пажарных апавяшчальнікаў не менш за 10% ад колькасці змантаваных, сістэма пажарнай сігналізацыі ў будынку філіяла «Язненскі сельскі Дом культуры» знаходзіцца ў непрацоўным стане, няспраўная сістэма ўнутранага проціпажарнага водаправода ў будынку філіяла «Дзісненскі гарадскі Дом культуры». У большай частцы клубаў, размешчаных у сельскай мясцовасці, маюцца пытанні, якія прад'яўляюцца да эвакуацыйных выхадаў. На адрас кіраўніка ўстановы культуры накіравана прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў, устаноўлены тэрміны іх ліквідацыі.

Таксама работнікамі дзяржаўнага пажарнага нагляду праверана выкананне патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да прадукцыі, што з'яўляецца аб'ектам тэхнічнага рэгулявання ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» на аб'ектах МАЗС № 26 РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт», участку паштовай сувязі Міёры Глыбокскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта». Пры абследаванні аўтазаправачнай станцыі ў г. Міёры ўстаноўлена, што ў продажы маюцца сродкі пажаратушэння (вогнетушыцелі парашковыя) вытворчасці ЗАТ «Пожтехника». У гандлёвай сетцы паштовай сувязі рэалізуюцца апавяшчальнікі пажарныя дымавыя аптычна-электронныя аўтаномныя кропкавыя ИП 212-52СИ, вытворчасці ТАА «Технозащита». Уся ўказаная прадукцыя, а таксама прад'яўленыя суправаджальныя дакументы, адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.

Работнікамі Мёрскага РАНС у чарговы раз нагадваюць аб неабходнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі ўсімі работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры выяўленні ўзгаранняў неабходна апавесціць аб гэтым людзей, якія могуць знаходзіцца ў небяспечнай зоне, прыняць меры па іх эвакуацыі, паведаміць аб пажары ў службу выратавання.

Інспектар СПіВА Мёрскага РАНС А.М.Гіржда

Дзяржаўны пажарны нагляд інфармуе! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт