Бяспечнае дзяцінства!
У сучасным свеце кожнае дзіця павінна валодаць элементарнымі правіламі бяспекі. Навучаюць гэтым навыкам малога з ранняга ўзросту яго бацькі, выхавальнікі ў садзе, настаўнікі і г.д. Не застаюцца ўбаку і работнікі МНС.
Работнікамі Міёрскага РАНС праведзена спартыўнае мерапрыемства па бяспецы для малышоў. У гульнявой форме дзеці маглі адчуць сябе ў ролі сапраўдных ратавальнікаў: удзельнічалі ў эстафетах, спяшаліся на выклік на пажарных машынках, неслі пацярпелых, у ролі якіх былі іх любімыя цацкі, перабіраліся па імпровізаваных лядзінках, тушылі ўмоўны пажар.
Пасля заканчэння мерапрыемства інспектар прапаганды заклікала дзяцей быць асцярожнымі, нагадала правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дома і ў дзіцячым садзе. Паўтарылі нумары экстранных службаў і алгарытм дзеянняў у экстраннай сітуацыі.
Усё прайшло цікава і плённа. У якасці заахвочвання за актыўнасць і выдатныя веды дзеці атрымалі карысныя ўлёткі ў падарунак.