Дзе дазволена купацца?
Дазволены месцы для купання на азёрах Міёрскае (гарадскі парк «Паўвостраў») і Обстэрна (з боку вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна). Забаронена купанне грамадзян на абводных кар'ерах, каналах меліярацыйных сістэм, сажалках, тэхналагічных водных аб'ектах, у месцах знаходжання плацін, дамбаў, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў і прылад, на ўчастку берага возера Міёрскае ў пяцідзесяці метрах у абодва бакі ад гарадской лазні, з боку вуліц Азёрнай, Кірава ад моста праз раку Мерыца да будынка ОСВОД, у 100 метрах у абодва бакі ад паромнай пераправы на р. Заходняя Дзвіна ў Дзісне.
Забаронена купацца на водных аб'ектах, абсталяваных адпаведнымі папераджальнымі знакамі.