Ледзяная пастка, будзьце асцярожныя!
Невялікі мінус на тэрмометры пачынае фарміраваць лядовую гладзь на вадаёмах, АСВОД нагадвае аб важных правілах у перыяд станаўлення лёду:
Бяспечная таўшчыня лёду - не менш за 7 см для аднаго чалавека. Дзеці не павінны наведваць вадаёмы без бацькоў, пры выхадзе на лёд неабходна выкарыстоўваць выратавальную камізэльку.
Катацца на каньках дазваляецца толькі на спецыяльна абсталяваных коўзанках.
Пры перамяшчэнні групай па лёдзе, напрыклад для зімовай рыбалкі, адлегласць паміж тымі, хто ідзе, павінна быць 5-6 метраў.
Калі лёд праваліўся - гучна клічце на дапамогу і спрабуйце выбрацца, напаўзаючы або накатваючыся на край. Барахтацца нельга! Калі атрымалася выбрацца, трэба адпоўзці або адкаціцца ад краю.
Калі вы сталі сведкамі таго, што хтосьці праваліўся пад лёд, тэлефануйце ў МНС па нумарах 101 або 112.