Адпачынак ля вады ўлетку – гэта радасць, але бяспека павінна заставацца на першым месцы
Памятайце пра ключавыя правілы:
Выбірайце абсталяваныя пляжы, дзе ёсць буйкі, распранальні і дзе дзяжураць ратавальнікі ОСВАД.
Ідэальная тэмпература вады для купання — ад +18 °C.
Час знаходжання ў вадзе не больш за 15 хвілін, пасля чаго варта сагрэцца на сонцы не менш за 30 хвілін.
Пажылым людзям варта ўваходзіць у ваду паступова, пазбягаючы рэзкіх перападаў тэмпературы.
Дзеці да 14 гадоў павінны знаходзіцца ў вадзе толькі пад наглядам дарослых. Калі бачыце дзіця без суправаджэння — не праходзьце міма, удакладніце, з кім ён.
Не пераацэньвайце свае сілы: не адплывайце занадта далёка.