Катанне на плывучых сродках

Шматлікім грамадзянам належыць асабістае карыстанне рознымі плаўсродкамі (лодкамі, гідрацыкламі, катэрамі і інш.), некаторыя карыстаюцца ўзятымі напракат. У любым выпадку аматарам водных шпацыраў неабходна памятаць, што катанне на любых плаўсродках патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі пры іх эксплуатацыі, парушэнне якіх можа пацягнуць за сабой непапраўныя наступствы:

Важна!

Усе людзі, якія знаходзяцца на плаўсродку, павінны надзяваць выратавальныя камізэлькі.

Забараняецца:

- перавышаць устаноўленую колькасць людзей на борце;

- кіраваць плаўсродкамі ў стане алкагольнага ап'янэння;

- кіроўцу плаўсродка заходзіць за абазначаныя буйкамі акваторыі, адведзеныя для купання;

- скакаць у ваду з лодкі;

- сядзець на борце, пераходзіць з месца на месца і перасаджвацца на іншыя катэры, лодкі;

- выходзіць на ваду на плаўсродках, зусім для гэтага не прыстасаваных;

- блізка падплываць да плаўсродкаў, бо паблізу іх узнікаюць віры, хвалі і цячэнні: плывучага можа зацягнуць пад іх.

Катанне на плывучых сродках | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт